Допуск студэнта да пераздачы навучальнай работы
Гэты параметр вызначае магчымасць праходжання студэнтам навучальнай работы больш за адзін раз. Напрыклад, настаўнік вырашыў, што ўрок утрымлівае матэрыял, які студэнт павінен ведаць бездакорна. У гэтым выпадку павінна быць прадугледжаная магчымасць пераздаць навучальную работу. Калі матэрыял навучальнай работы выкарыстоўваецца ў якасці іспыту, рэкамендавана выключыць магчымасць пераздачы.
Калі студэнту дазволена пераздаваць навучальную работу, адзнака паказаная на старонцы ацэнак можа быць альбо сярэдняя па ўсіх спробах пераздачы, альбо лепшая з іх. Наступны параметр - якая з гэтых палітык ацэньвання выкарыстоўваецца ў навучальнай рабоце.
Заўважце, што аналіз пытання заўжды выкарыстоўвае адказы з першай спробы, вынікі наступных пераздачаў ігнаруюцца.
Па-змаўчанні гэтая опцыя стаіць ў рэжыме Так, гэта азначае, што студэнты могуць пераздаваць навучальную работу. Маецца на ўвазе, што толькі пры выключных абставінах гэтая опцыя фіксуецца ў рэжыме Не.