Опцыі пытання
Некаторыя тыпы пытанняў маюць опцыі. Тыпы пытанняў і значэнні опцыяў прыведзеныя ніжэй.
- Некалькі з некалькіх. Гэты варыянт Множнага выбару завецца "Некалькі з некалькіх". Калі функцыя "Опцыі пытання" вылучаная, то студэнт павінен выбраць усе правільныя адказы з прапанаваных варыянтаў. У пытанні можа гаварыцца колькі правільных адказаў мае пытанне. Напрыклад пытанне "Хто з ніжэйпрыведзеных асобаў быў прэзідэнтам?" - не гаворыць аб колькасці правільных адказаў, у той час як, "Вылучыце двух прэзідэнтаў з прапанаванага спісу" - гаворыць. Лік правільных адказаў можа вагацца ад аднаго да мноства варыянтаў адказаў. (Множны выбар "Некалькі з некалькіх" з адным правільным адказам і Множны выбар "Адзін з некалькіх" цалкам два розных тыпы пытання, бо першы дазваляе студэнту выбраць больш за адзін адказ, а апошні прадугледжвае выбар толькі аднаго адказу).
- Кароткі адказ. Па змаўчанні пры параўнанні адказу ігнаруецца рэгістр. Калі функцыя "Опцыі пытання" выбраная, то пры параўнанні адказу ўлічваецца рэгістр.
Іншыя тыпы пытанняў не выкарыстоўваюць функцыю "Опцыі пытання".